УСХО́ДНЕ-КАРЭ́ЙСКІЯ ГО́РЫ.
На У Карэйскага п-ва, у КНДР і ў Паўд. Карэі. Даўж. каля 600 км. Выш. да 1915 м (г. Чырысан). На Пн складзены пераважна са стараж. крышт. парод, на Пд — з юрскіх і мелавых вапнякоў, сланцаў, пясчанікаў. Моцна расчлянёныя, парэзаны глыбокімі цяснінамі. Шэраг хрыбтоў (Кымгансан і інш.) маюць скалістыя грабяні і стромкія схілы. Клімат мусонны, на Пн — умераны, на Пд — субтрапічны. Шыракалістыя і хвойныя лясы, лугі.
т. 16, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)